Сустрэча з Вамi так дарэчы
Т.К.
Сустрэча з Вамі так дарэчы:
Хадзіў пахмурны, нібы ў сне,
А зараз я расправіў плечы,
Няма на сэрцы той пустэчы,
Што болем дапякала мне.
Няма турбот і хваляванняў –
Вы мне ўсміхнуліся. I вось,
Бывай, галоўнае з пытанняў,
Збылося лепшае з жаданняў:
Я сёння Ваш таемны госць.
Пачуцці Вашы не абражу,
Мне гэты момант дарагі.
Юрлівасць змыў з сябе, як сажу.
Дазвольце, вершам Вас уражу?
Дазвольце прачытаць другі?
Я Вам пішу ... я Вам чытаю,
З душы прагнаўшы зграі хмар,
I перад Вамі снегам таю,
Травой калені абдымаю,
Цалую ветрам любы твар.
10.05.2014
Свидетельство о публикации №114051004465
"I перад Вамі снегам таю,
Травой калені абдымаю,
Цалую ветрам любы твар."
Царыца сьветлая Тамар...
I, наогул, верш вельмі спадабаўся.
Дима Вискас 11.09.2014 16:31 Заявить о нарушении
Ну, й Сцярвец ! У самым добрым Сэнсе.
Спадабалася !!!!!!
Олег Буйницкий 29.12.2014 14:04 Заявить о нарушении