Вазьмi мяне з сабой
Дзе млявая трава.
Вазьмі мяне туды,
Дзе няма святла.
Вазьмі мяне з сабой,
Не думай, не чакай,
Туды, дзе над ракой
Іскрыцца чорны рай.
Пакінь мяне, печаль,
У краснай вышыні.
Пакінь у сэрцы жаль,
Лятункі ў цішыні.
А я стаю ізноў
Ля могільцы тваёй.
Няма другіх умоў.
Вазьмі мяне з сабой.
Свидетельство о публикации №114041105280