Не першы...
Шукаючы тэмы для вершаў.
Сустрэла мяне ты ў глыбокай журбе,
Прасіць пачала, каб суцешыў.
Каб вершамі сэрца тваё запаліў,
Каб рыфма - агеньчык запалкі -
Твой твар, што падобны на белы наліў,
Зрабіла б узбуджана-палкім.
За словам не лез у кішэню я, не -
Усё адбылося спантанна.
Ты слухала толькі хвіліну мяне,
Працуючы музай аддана.
А потым, як быццам цябе хто змяніў -
Не чула, не слухала вершы,
І твару дзявочага белы наліў
Казаў - у цябе я не першы.
26.03.2014
Свидетельство о публикации №114032700263
Лаззаро 27.03.2014 16:42 Заявить о нарушении
Ды вось, калі цікава: http://imena-znachenie.ru/лаззаро/
А што за вершык будзе?
Лаззаро 28.03.2014 09:44 Заявить о нарушении
Вершы 28.03.2014 10:09 Заявить о нарушении