Кацiнае гора

 

Кот схаваўся ў падпечак,
Там ён будзе сядзець вечар.
Шорстку мыць старанна лапкай,
Атрымаў два разы тапкам.

Не было з ранiцы гора,
А цяпер пытанняў мора.
Як сябе вясцi з унукам?
Спрытна так схапiў за вуха.

Я ж кот жывы, не лялька,
Не мядзведзiк i не зайка.
Хвост мне самаму патрэбны
I за ўсё -  акрайчык хлебны?

Госць малы i добры хлопчык,
Загнаў пад печ, а сам рагоча.
„Паедзе хутка, сядзiце цiха!“ -
Са мной дзве куркi i кральчыха.

Сяргей Брандт, 11.04.2013


Рецензии