Будзяш Верай багаты
І спыніцца не можа.
Няма места вадзе.
Што тут робіцца, Божа?
Цэлы край у бядзе:
Пазнасіла будынкі,
Дождж ідзе і ідзе,
Бачу я кіназдымкі.
Пакаранне за што?
За якое каханне?
І жывоя - нішто,
Бо няма пакаяння.
Люды думаюць так:
Чым мы горшы за Бога?
І зрабілі бардак,
І прапала дарога.
І Зямля на дыбы
Паднялася ад болі,
І разгублены мы,
І баліць як ніколі.
Бо забылі з бядой,
Што патрэбна, што свята...
Зарасла лебядой
Бацькоўская хата.
І сумлення няма:
Слепяць грошы нас, грошы,
Дзе ад болі слава-
Сёння той не харошы.
Я сцяжынкай іду,
Дзе ўсё мне знаёма,
Дзе ўсе на віду
Каля нашага дома.
Тут ніхто не чарніць,
Бо знаёмыя хаты.
На зямлі сваёй жыць-
Будзеш Верай багаты!
Свидетельство о публикации №113061008709
Ольга Гелунова 06.07.2013 00:41 Заявить о нарушении
Иосиф Беганский 06.07.2013 01:08 Заявить о нарушении