Жаночая восень

Скроні лашчыла завея
Кожны дзень і кожны час,
- Не рабі зімы мне, фея!-
Я прашу ў каторы раз.

Не гані вясну і лета,
Не кружы гадочкаў плынь!
Хай журботная прыкмета
Не патушыць вачэй сінь...

  Зборнік "Чырвоны Рог" (2000г.)


Рецензии
Верш лёгкі, светлы, меладычны!
Дзякую, Ганначка за выдатнае тварэнне!
Здароўя і вясенняга настрою!
З цяплом, Вера.

Вера Осыка   29.04.2015 11:11     Заявить о нарушении
Усяго найлепшага! Дзякую, Верачка, за увагу! Са святамі, з вясной!

Анна Атрощенко   30.04.2015 11:14   Заявить о нарушении