***
паловай зрока.
слухаў мяне
паловай слыха.
усё звыкла...
ты дыхаў.
а восень
датанчыла
стрыптыз.
тыфозныя
дрэвы,
не зьвяртаючы
ўвагі на
аголенасьць,
зусім не сароміліся,
як раней,
цягнулі
галіны
ўверх...
(разьбіваю
яйка,
а ў ім
скурай
абцягнуты
гарэх -
кідаю яго
ў фортку...
калі і патрапіць
каму ў галаву,..
я адказнасьць
са сваіх плеч
на пдлогу
перакладу).
на чым я
спынілася?
мабыць, на
аглядзе кніг...
але ты не глядзеў
на мяне ўжо
паловай
зрока,
не слухаў
мяне
паловай
слыха...
я адна.
а ты, бачна, зьнік.
16.11.2010
Свидетельство о публикации №111102103105