***

УРАННІ
Сонца коціцца па вёсцы,
Промні ззяюць на страсе.
Звонкі ранак адгалоскі
У прыполе прынясе.

Вунь рупліва гаспадыні
Статак гоняць за сяло,
У высокім небе сінім
Уздымае дзень крыло.

А вясковае прыволле
Сцежкай кліча да бяроз,
Дзе зялёнае раздолле
Адлюструе вербалоз.


Рецензии
Ох, Ганначка, якая прыгажосць!
Чытаю гэты верш і у вачах маё сяло, я ганю карову ў статак, а вакруг, куды ні глянь- зялёнае раздолле. Вялікае дзякуй, Сонейка!
З пяшчотай, Вера.

Вера Осыка   22.12.2015 16:28     Заявить о нарушении
Дзякую, Верачка, за цёплы водгук. З надыходзячым Новым годам!Няхай новы год будзе шчаслівым!

Анна Атрощенко   23.12.2015 02:36   Заявить о нарушении
Дзякую, Ганначка!

Вера Осыка   23.12.2015 14:30   Заявить о нарушении