Разам

Хацелі, каб кожны
Застаўся сабою:
Ты ўзяў сабе неба,
А я сабе – мора.

І неба ў тваіх
Задрыжала далонях,
А ногі мае
Патанулі ў бяздонні.

І мы паступова
Зліліся са светам.
Ніхто і ніколі
Не ведаў пра гэта.

Нябёсаў далоні
Твае не ўтрымалі,
А хвалі – надзеяй
Няспраўджанай сталі.

Табе – гэта неба,
А мне – гэта мора,
Каб зведаць
Высока-глыбокае гора.

І мы зразумелі,
Працятыя часам:
Ці неба, ці мора, -
Галоўнае – РАЗАМ.   /16.04.1997/


Рецензии
Начинал в юности в Бресте, часто бывал в Минске, а теперь будто снова в Белоруссии, с Вами.

Спасибо за прекрасные строки!

Серж Пьетро 1   08.06.2016 16:38     Заявить о нарушении
Очень рада, спасибо за добрые слова и отзывы. С признательностью, Вероника.

Вероника Мусвидас   09.06.2016 09:50   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.