Ненапiсаны верш

Блуканняў загадкавы плён.
Хаджу за табою, як цень.
З усiх мне адведзеных дзён, —
Ты мой самы сонечны дзень.

Шчаслiвейшая з прыгод.
Будзь вечна цудоўнай такой.
З усiх маiх тлумных турбот, —
Ты самы святы неспакой.

Замова мая ад бяды, —
Ты дзеля любовi жывеш.
А я твой даўжнiк назаўжды.
Ты — мой ненапiсаны верш.


Рецензии