Адно каханне, i нiчога болей

АДНО КАХАННЕ, І НІЧОГА БОЛЕЙ

Растане роспач, як асеннi снег...
Асеннi снег майго расчаравання.
Сярод грахоў ёсць самы цяжкi грэх:
Жыць на зямлi без ласкi i кахання.

Хай абмiне мяне такi прысуд.
Загоiць час вярэдлiвыя раны.
Я ўдзячны Богу за спазнаны цуд —
Кахаць цябе i быць тваiм каханым.

Кароткi век падманлiвых надзей
Асвечаны нятленным запаветам:
Адно каханне робiць з нас людзей.
Адно каханне правiць гэтым светам.

Што наракаць i скардзiцца на лёс?
Не звыкнецца душа з няўцешным болем.
Адно каханне варта нашых слёз.
Адно каханне, i нiчога болей!


Рецензии
Потрясающее стихотворение!!! Низкий поклон автору.
С уважением,

Татьяна Бабина Берестова   24.07.2016 16:27     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.