Слязiнка на вейцы
Не хачу, ды павiнен змiрыцца
I рэальнасць абставiн прыняць.
Мне прыемна было памылiцца,
Калi гэта памылка — кахаць.
За танюткай залевай фiранкi
Твой спакуслiвы стан мiльгане.
Ты вачыма вакзальнай цыганкi
Пазiраеш праз ноч на мяне...
У палёце свiтальнага танца
Дай забыць мне будзённасць трывог.
Сто разоў я хацеў развiтацца,
Ды нiводнага разу не змог...
Не дапiта вiно у бутэльцы.
Пацалунак расстайны гарчыць.
I слязiнка на стомленай вейцы
Безнадзейна згарае ў начы...
Свидетельство о публикации №108082500757